14.05.2018 / 20:37

Японскаму мастаку, асуджанаму ў Мінску за правоз агнястрэльнай зброі, змякчылі пакаранне 4

Тэрмін яго пакараньня зьменшаны да 1 году 9 месяцаў зьняволеньня. Даічы Ёшыда выйдзе на волю 22 траўня. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла сям’я зьняволенага.

Даічы Ёшыда, фота «Радыё Свабода».

Даічы Ёшыда — японскі мастак, які малюе ў стылі манга. У 2016 годзе ён быў запрошаны на фэстываль манга ў Адэсу. У Кіеве набыў у антыкварнай краме розныя часткі зброі да 1945 году выпуску, каб выкарыстоўваць іх у якасьці мадэляў для малюнкаў.

15 жніўня 2016 году Даічы Ёшыда вылецеў маршрутам з Кіева ў Токіё з транзытнымі перасадкамі ў аэрапортах Менску і Абу-Дабі. Ён сьцьвярджае, што служба бясьпекі ў аэрапорце Кіева праверыла і сфатаграфавала ўсе часткі зброі, якія знаходзіліся ў ягоным зарэгістраваным багажы, і дапусьціла яго на рэйс. У Менску Даічы Ёшыда быў затрыманы, а ў красавіку 2017-га асуджаны на 4 гады 6 месяцаў зьняволеньня за незаконны правоз і перамяшчэньне празь дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі.

Даічы Ёшыда неаднаразова спрабаваў абскардзіць прысуд, настойваючы на сваёй невінаватасьці. 13 лютага 2018 году Вярхоўны суд адмовіўся пераглядаць справу Даічы Ёшыда і назваў ягоны прысуд справядлівым.

Пасьля гэтага сям’я Ёшыда двойчы зьвярталася зь лістом да Аляксандра Лукашэнкі.

0
Шляхціц размазня / Адказаць
14.05.2018 / 21:10
Добра, што хлопца вызвалілі, цяпер уражанняў у яго на сотню карцін. Але мінус год жыцця
0
алег / Адказаць
14.05.2018 / 21:15
добра хоць так. але чыста па-чалавечы й апраўдаць маглі
0
Мікалай / Адказаць
14.05.2018 / 21:44
Ну і дзякаваць Богу, а то нацярпеўся хлопец нашай стабільнасці. На ўсё жыццё хопіць. Няхай гэта яму нават ня сніцца нават у самых жахлівых снах.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру