На адной з гомельскіх вуліц праводзіліся работы па абразанні таполяў. Разам з галінкамі паляцелі на зямлю і птушыныя гнёзды. За такія дзеянні работнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, паведамляе «Гомельская правда».

Колькасць птушак, якія пагаршаюць санітарны і эстэтычны стан населеных пунктаў, альбо непакояць жыхароў, дазваляецца рэгуляваць шляхам разбурэння іх гнёздаў, размешчаных на дрэвах. Але рабіць гэта можна толькі з 15 жніўня па 15 лютага.

У іншы час, калі птушкі адкладваюць яйкі, выводзяць і гадуюць птушанят, забаронена чапаць іх гнёзды. Разбурэнне іх цягне за сабой не толькі адміністрацыйную адказнасць, але і пакрыццё страты, нанесенай навакольнаму асяроддзю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0