14.05.2018 / 21:47

Движение «За Свободу» начало сбор средств на премию имени Василя Быкова «За свободу мысли» 2

Рух «За Свабоду» праз платформу «Талака» пачаў збор сродкаў на прэмію імя Васіля Быкава «За свабоду думкі».

Прэміяй ўзнагароджваюцца асобы, якія праявілі сябе ў грамадскай, прафесійнай, або творчай дзейнасці на карысць Беларусі і Свабоды.

Прэмія «За Свабоду Думкі» будзе ўручацца на радзіме Васіля Быкава каля Дома-музея пісьменніка ў вёсцы Бычкі на Віцебшчыне сёлета ў 11-ы раз. Першых Лаўрэатаў у 2008 годзе назвалі 50 найбoльш вядомых лiдараў думак незалежнага грамадства краіны.

У наступныя гады iмёны пераможцаў вызначала ў двух турах журы ў складзе ўладальнікаў Прэміі Васіля Быкава ўсіх папярэдніх гадоў.

Лаўрэатамі Прэміі Васіля Быкава станавіліся паэты Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч, пісьменьнік Уладзімер Арлоў, краязнаўцы Алесь Белакоз і Ада Райчонак, мастакі Алесь Пушкін і Алесь Марачкін, літаратары і палітыкі Ўладзімір Някляеў і Павел Севярынец, музыкі і выканаўцы Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч і Віктар Шалкевіч, грамадскі дзеяч Зміцер Дашкевіч, рэжысёр Валеры Мазынскі.

Арганізатарам мерапрыемстваў з'яўляецца Рух «За Свабоду». Сабраныя сёлета сродкі пойдуць на выраб статуэткі і дыплома для Лаўрэата — 1100 руб., арганізацыю ўрачыстасцяў, канцэрта і медыя — падтрымкі — 1600 руб., выраб прызоў (паштоўкі, нататнікі, закладкі і інш.) — 1000 руб., арэнду аўтобусаў — 1300 руб. Актыўныя ўдзельнікі краўдфандынгавай кампаніі змогуць асабіста ўдзельнічаць ў цырымоніі ўручэння Прэміі, а таксама атрымаць камплект падарункаў з падзякай ад арганізатараў.

Уганаруем годнага Беларуса разам!

3
Павел / Ответить
14.05.2018 / 23:09
Усе толькi збiраюць грошы. Абрыдла гэта.
2
Пятро Касьнерык / Ответить
15.05.2018 / 06:48
Павел! 
гэта яшчэ паўбяды! Гэта шпана заяшляе што захопіць уладу ды адстаіць НЕзалежнасьць БЕЛАРУСІ... 
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера