Спадзяванкі на тое, што надыход фэстывалю нацыянальных культураў зможа супакоіць занадта актыўных будаўнікоў, былі дарэмныя. Ужо ў чэрвені Горадня пазбавіцца цэлага гістарычнага кварталу ў «Новым Свеце».
Квартал дамоў паміж вуліцамі Астроўскага, Горкага і 17 верасьня мае быць зьнесены літаральна праз 1-2 тыдні. Сярод іншых — дом 2/1 па вуліцы 17 верасьня, адзін з самых прыгожых дамоў у стылі канструктывізму ў Горадні.
Разам з дамкамі па вуліцы Горкага пад знос пойдуць шэраг дамоў па вул. Віленскай ў ваколіцах Рэмбыттэхнікі.
Усё гэта толькі частка пляну па пашырэньні вуліц Горкага і Віленскай з мэтай поўнасцю засыпаць Граднічанку, пусьціць па ёй аўтамабільную трасу, навечна замацаваўшы такім чынам у цэнтры гораду агромністыя аўтамабільныя плыні.
Адзін з самых лепшых прадстаўнікоў канструктывізму ў Горадні, вул. 17 верасня 2/1
Паводле harodnia.com.