15.05.2018 / 09:27

Booking.com адкрыла офіс у Вільні

Delfi.lt

Сістэма інтэрнэт-браніравання гатэляў Booking.com летась паведаміла пра свае планы ў сувязі з размяшчэннем офіса ў Літве. 15 мая офіс гэтай кампаніі адкрыўся ў Вільні, піша Delfi.lt

Ён знаходзіцца ў бізнэс-цэнтры Technopolis Penta, побач з арэнай Siemens. У мінулым годзе прадстаўнікі Booking.com сказалі BNS, што на працягу 5 гадоў прымуць на працу ў віленскі офіс 900 чалавек.

Кампанія Booking.com была зарэгістраваная ў Амстэрдаме. Сайт адкрыўся ў 1996 годзе

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру