16.05.2018 / 00:45

«Ноч у маёвым садзе»: як пад Валожынам зладзілі бясконцыя танцы пад зорным небам ФОТЫ 21

Танцавальнае свята, якое доўжылася ўсю ноч, адбылося з 12 на 13 мая на Валожыншчыне.

«Такія ночы танцаў — далёка не навінка, — распавяла адна з арганізатараў свята Ганна Клімашэўская, — пачаліся яны з Латвіі, затым захапілі Польшчу, Літву і ў 2016 годзе прыйшлі ў Беларусь».

Ганна Клімашэўская была і арганізатаркай, і самай актыўнай удзельніцай свята.

Першымі начамі танцаў былі так званыя «навагоднія ночы танцаў».

«Пасля мы падумалі, а чаму б не танцаваць усю ноч на свежым паветры, ля вогнішча, пад падаючымі зорамі? Сказана — зроблена. Кіраўніца этнаклуба «Кола» Воля Трубач прапанавала зладзіць такое свята на Валожыншчыне, у засценку Скрыплеў, на падворку ў спадара Васіля Грыня. Той пагадзіўся. І вось 12 мая больш за 20 музыкаў, пачэсных гасцей, журналістаў, фатографаў, каля 100 удзельнікаў прыехалі сюды, каб танцаваць і спяваць усю ноч».

Неўзабаве ноч танцаў перайшла ў раніцу танцаў.

«Танцавалі ўсе вядомыя беларускія танцы: «Лявоніху», «Кракавяк», «Каробачку», «Суботу», не забыліся пра танцы літоўцаў, палякаў. Нас прасілі некаторыя ўдзельнікі адпусціць музыкаў спаць, але як жа адпусціць?»

Ганна прызналася, што на такіх святах дзяўчат звычайна больш, чым хлопцаў.

«Але калі танцавалі танцы на траіх — дзевак хапіла ўсім! Так што ўсё склалася».

Адзінае, пра што шкадуе Ганна, тое, што не паспелі зрабіць драўляны танцпол. І танцаваць басанож давялося на траве.

«На наступны год абавязкова паспеем, каб ноч танцаў ператварылася ў марафон танцаў».

Наталля Тур, фота Генадзя Скалабана

8
Заходні Беларус / Адказаць
16.05.2018 / 01:36
якія прыемныя, светлыя і святочныя чырвоныя і белыя колеры беларускага народнага адзення, і як добра, што не відаць гэтага лукашэнкаўскага атрутнага зялёнага. А людзі, людзі якія прыемныя, якія светлыя шчаслівыя твары, а дзяўчаты, дзяўчаты якія прыемныя і прыгожыя, аж дух займае.
6
Туш / Адказаць
16.05.2018 / 02:42
Усе такія каларытныя, глядзець прыемна.
110
Вятко / Адказаць
16.05.2018 / 06:10
Почему эти ряженные такие страшные?
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру