Міліцыя шукае безбілетніка, які ужыў гвалт у дачыненні да кантралёраў у тралейбусе на Ангарскай. Пра гэта паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Інцыдэнт адбыўся 1 мая ў 11.15 у тралейбусе № 3 падчас руху ад прыпынку «2-і летні завулак» да прыпынку «вул. Ангарская». Пры праверцы аплаты праезду мужчына стаў паводзіць сябе агрэсіўна ў адносінах да кантралёраў, лаяўся матам і выштурхваў іх з салона. Аднаму з кантралёраў ён пашкодзіў акуляры, а таксама пашкодзіў службовую форму супрацоўнікаў «Мінсктранса». Яго зафіксавала камера.
Прыкметы: на выгляд 35-40 гадоў, рост 180-185 сантыметраў, сярэдняга целаскладу, валасы кароткія цёмныя, барада цёмная.
0
0
0
0
0
0