15.05.2018 / 12:23

Лось, які сёння зайшоў у дзіцячы садок у Чыжоўцы, памёр 14

Лось, знойдзены раніцай 15 мая на тэрыторыі дзіцячага садка ў Чыжоўцы, памёр, не даехаўшы да «Фаўны горада», дзе яго павінны былі агледзець, пры неабходнасці аказаць дапамогу, каб адпусціць у лесе.

Як паведаміла «Мінск-Навінам» дырэктар ГП «Фаўна горада» Тамара Царыкоўская, жывёла загінула ад атрыманых траўмаў. У яго былі траўмаваныя галава, пярэднія капыты, тулава. Як мяркуецца, жывёла трапіла пад машыну, а затым у стане шоку забегла ў двор дзіцячага садка, дзе яго ўсыпілі транквілізатарам і пагрузілі ў спецыяльную машыну.

Мабыць, лось быў зусім маладым. Па словах Т. Царыкоўскай, ён важыў каля 350 кг.

0
Ліцьвін металіст / Адказаць
15.05.2018 / 12:39
А можа з транквілізатарам перабралі
0
Šarkoŭski pan / Адказаць
15.05.2018 / 12:48
Сумна.
0
Natallia / Адказаць
15.05.2018 / 12:48
бедненький (((, так вот недавно и косулю молодую на М1 сбили
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру