15.05.2018 / 13:01

МЗС Беларусі раіць беларусам пазбягаць наведвання мяжы Ізраіля і сектара Газа

У Беларусі занепакоеныя эскалацыяй гвалту на мяжы Газы і Ізраіля, якая прывяла да шматлікіх ахвяраў, МЗС Беларусі раіць беларусам пазбягаць месцаў правядзення пратэстных акцый, паведамляе прэс-служба ведамства.

«У Беларусі занепакоеныя эскалацыяй гвалту на размежавальнай рысе паміж ізраільскімі і палестынскімі тэрыторыямі, асабліва ў раёне сектара Газа, якая прывяла да шматлікіх ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва», - гаворыцца ў заяве ведамства.

У МЗС Беларусі заклікалі бакі канфлікту да стрыманасці і адмовы ад дзеянняў, якія нясуць далейшае кровапраліцце.

«Рэкамендуем беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца ў Ізраілі, пазбягаць месцаў правядзення пратэстных акцый», - дадалі ў МЗС.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру