15.05.2018 / 14:11

Тэрміны ўвядзення біяметрычных пашпартоў і ID-карт у Беларусі могуць ссунуць на паўгода-год 10

Тэрміны з'яўлення ў Беларусі біяметрычных пашпартоў могуць зрушыць, паведаміў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС РБ Аляксей Бягун. Раней паведамлялася, што новыя пашпарты і ID-карты будуць уведзеныя з 1 студзеня 2019 года.

— Ад ідэі з біяметрычнымі пашпартамі ніхто не адмовіўся, працэс проста не рэкламуецца. Вырашаюцца ўсе арганізацыйныя пытанні: прынамсі МУС і Мінфін выконваюць усе ва ўстаноўленыя тэрміны, — распавёў TUT.BY начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

Раней паведамлялася, што біяметрычныя пашпарты і ID-карты могуць з'явіцца ў Беларусі ўжо ў студзені 2019 года. Але гэтыя тэрміны могуць ссунуць.

— Ёсць, на жаль, пэўная затрымка, звязаная з так званай Беларускай інтэграванай разліковай сэрвіснай сістэмай (БІСРС). Яна звязаная з уваходжаннем ID-карты ў электронны ўрад. Гэтае пытанне, я думаю, будзе вырашана ў пачатку чэрвеня, а потым зможам яшчэ раз сінхранізаваць тэрміны. Калі БІСРС будзе не паспяваць — хутчэй за ўсё, ссунем тэрміны ўвядзення біяметрычных дакументаў на сярэдзіну наступнага года, - сказаў Аляксей Бягун. — Але адназначна гэта не будзе звязана з сезонам адпачынкаў, таму мы думаем, што будзе працяг тэрміну выканання даручэння прэзідэнта на год ці мінімум на 9 месяцаў

0
LMI / Адказаць
15.05.2018 / 14:24
Не здзіўлены ні на кроплю. Праз год скажуць, што яшчэ на год-два. Я куды больш здзіўлены, што ў нас тут увогуле вырашылі зрабіць па-людску, але ж - схамянулісь хлопцы і адкінулі ўсе ў доўгую скрыню
0
Анатоль / Адказаць
15.05.2018 / 14:26
Як і заўсёды, нічога ня могуць зрабіць хутка
0
Guinness / Адказаць
15.05.2018 / 14:36
таёжны саюз не дазваляе
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру