15.05.2018 / 15:34

Былы топ-менеджар Беларусбанка, асуджаны на восем гадоў, праз паўтара года выйшаў на волю 37

Былы выканаўчы дырэктар Беларусбанка Анатоль Багавік, прысуджаны восенню да 8 гадоў калоніі, выйшаў на волю. Пра гэта TUT.BY паведаміла некалькі не звязаных паміж сабой крыніц.

«Бачылі Багавіка. У добрым настроі. Кажуць, недзе тыдзень як выйшаў», — распавядае адзін з суразмоўцаў TUT.BY.

Інфармацыю пра тое, што былы топ-менеджар Беларусбанка сапраўды на волі, пацвердзіў яшчэ адзін з суразмоўцаў партала. Але якая прычына?

Вядома, што абскарджанне вынесенага прысуду не дало сур'ёзных вынікаў, а скарга ў парадку нагляду, хутчэй за ўсё, не падавалася.

Таму асноўным варыянтам выхаду Багавіка на свабоду бачыцца памілаванне прэзідэнтам.

Анатоль Багавік знаходзіўся пад вартай з 4 жніўня 2016 года.

Як вынікала з абвінавачання, Багавік, з'яўляючыся кіраўніком разліковага цэнтра банкаўскіх пластыкавых карт і старшынёй конкурснай камісіі па закупцы тавараў, работ, паслуг Беларусбанка, прыняў ад тагачаснага гендырэктара Банкаўскага працэсінгавага цэнтра Генадзя Зубарава грашовыя сродкі на 94 тысяч даляраў шляхам паэтапнага пералічэння. Пры гэтым ён абяцаў Зубараву садзейнічанне ў перамозе Банкаўскага працэсінгавага цэнтра ў конкурсе на закупку банкаматаў для патрэб Беларусбанка.

13 кастрычніка 2017 года Багавік быў асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі і штрафу 500 базавых велічыняў.

0
1 / Адказаць
15.05.2018 / 15:40
Чарговы вязень Эканомлага :)
0
Pich / Адказаць
15.05.2018 / 15:43
Здаецца што барацьба з Хабарніцтвам і Карупцыяй пасьпяхова завершана. Што казаць - русь (кіёўска і маскавіцка) вельмі жорстка схапіла за горла Вялікі Ліцьвінскі Беларускі Народ. Альбо апошні шылінг выцягнуць з кішэні альбо ...
0
? / Адказаць
15.05.2018 / 15:53
Вярнуў назад Зубараву 94 тыс. даляраў?
Паказаць усе каментары/ 37 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру