15.05.2018 / 19:19

Генпракуратура Беларусі распачала справу ў дачыненні да службовых асоб украінскай «Мотор Січ» 6

Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненні да былога генеральнага дырэктара ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» і службовых асоб ПАТ «Мотор Січ».

Справа распачата па ч.3 арт.426 КК (перавышэнне службовых паўнамоцтваў, якое пацягнула цяжкія наступствы). Падставай паслужыла прычыненне службовымі асобамі заводу страты ў асабліва буйным памеры, а таксама істотнай страты яго інтарэсам.

Для арганізацыі папярэдняга расследавання крымінальная справа накіраваная ў цэнтральны апарат Следчага камітэта.

0
кацап / Адказаць
15.05.2018 / 20:47
Лепш бы гэта пракуратура распачала справу да какейнай мафii, якая 20 гадоу рабуе дзяржбюджэт Беларусi
0
Александр / Адказаць
15.05.2018 / 21:11
Зная, что значит «Мотор Сич» для России, возникает вопрос: - А кому это нужно?
1
Петрыковец / Адказаць
15.05.2018 / 21:56
Вось вам i абдыманкi з украiнскiмi братамi. Няужо Парашэнка паверыу?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру