Адна з самых старых дзеючых апор электраперадачы ў Беларусі знаходзіцца ў вёсцы Лужкі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Па словах былога дырэктара Глыбоцкіх электрасетак, гэтая металічная апора выраблена ў Англіі. Яна ўсталявана ў Лужках у 1903 годзе і з таго часу працуе амаль без перапынкаў.