15.05.2018 / 21:50

Жыхар расійскай Казані, брат якога памёр ад катаванняў у аддзеле паліцыі, атрымае ў якасці кампенсацыі 162 даляры 8

Кіраўскі раённы суд Казані абавязаў расійскі МУС выплаціць 10 тысяч расійскіх рублёў (162 даляры) кампенсацыі мясцоваму жыхару Сяргею Драздову, чый брат памёр ад катаванняў у аддзеле паліцыі, паведамляе Медіазона.

Драздоў патрабаваў ад ведамства два мільёны рублёў (32,4 тысячы даляраў) кампенсацыі маральнай шкоды пасля таго, як паглядзеў відэа з катаваннем і збіццём да смерці свайго брата паліцэйскімі. Суддзя ў 200 разоў знізіў памер кампенсацыі, якую Сяргей Драздоў прасіў у пазове.

Павел Драздоў памёр 1 лютага 2012 года. У той дзень яго затрымалі за дробнае хуліганства ў кафэ, даставілі ў пастарунак і адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Супрацоўнікі паліцыі звязалі яго па руках і нагах у позе «ластаўкі». Праз некалькі хвілін у такім становішчы мужчына страціў прытомнасць. Лекары, якія прыехалі на выклік, канстатавалі смерць.

0
ора / Адказаць
15.05.2018 / 22:11
издевательство
0
11 / Адказаць
15.05.2018 / 22:23
Мерзкая страна
0
4 / Адказаць
15.05.2018 / 22:37
ага, а «научный руководитель» ввп высудил 10М у журналистов. норм.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру