15.05.2018 / 22:18

Шатландыя адмовілася падтрымаць законапраект аб Brexit 2

Шатландскі парламент адмовіўся падтрымліваць законапраект Вялікабрытаніі па выхадзе са складу Еўрасаюза. Партыі лейбарыстаў, зялёных і дэмакратаў аб'ядналіся і прагаласавалі салідарна з Нацыянальнай партыяй Шатландыі, перадае BBC.

Супраць галасавалі кансерватары.

Адзначаецца, што практычных наступстваў для Лондана з такога рашэння шатландскага парламента дасягнуць будзе складана. Аднак калі прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй усё ж рэалізуе гэтую ініцыятыву, гэта стане першым выпадкам, калі Лондан праігнараваў рашэнне Эдынбурга.

13
Белабандэравец / Адказаць
16.05.2018 / 05:42
Трэба калісь пачынаць і Лёндану браць уладу над нацмэнамі. Калі не змаглі захаваць тую найвялікшую ў сусьвеце імпэрыю ды дазволілі атрэбью з Эўропы захапіць кантынэнт індэйцаў Амэрыку да апасьля ляглі пад імпэрыю Галівуда, які падсцяліў пад сабе і Масфільм з Беларусьфільмам ужо нават...
0
зь Берасьця / Адказаць
16.05.2018 / 09:05
Шатландцы вядуць самастойную палiтыку. Хутка з`явiцца новая дзяржава у Эуропе.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру