15.05.2018 / 23:37

Латвія выйшла ў 1/4 фіналу чэмпіянату свету па хакеі 17

Delfi

У вырашальным для сябе матчы Латвія перамагла гаспадароў спаборніцтваў Данію — 1:0, набрала 13 балаў і заняла 4-е месца ў групе, апярэдзіўшы Данію, Германію, Нарвегію.

Латышы таксама перамаглі Карэю, Германію і Нарвегію, узялі адно ачко ў матчы з ЗША.

Фінляндыя — 16, ЗША — 16, Канада — 15, Латвія — 13, Данія — 11, Германія — 7, Нарвегія — 6, Паўднёвая Карэя — 0.

Для параўнання: Беларусь у сямі матчах пацярпела сем паразаў і не набрала ніводнага бала.

У плэй-оф чэмпіянатаў свету Латвія выходзіла пяць разоў (1997, 2000, 2004, 2009, 2018). Беларусь — чатыры разы (2006, 2009, 2014, 2015).

Гэтыя дзве краіны разам правядуць ЧС па хакеі ў 2021 г.

У чвэрцьфінале Латвія згуляе са Швецыяй, якая сёння перамагла Расію 3:1 і заняла першае месца ў групе.

Швецыя — 20, Расія — 16, Чэхія — 15, Швейцарыя — 12, Славакія — 11, Францыя — 6, Аўстрыя — 4, Беларусь — 0

Іншыя чвэрцьфіналы: Расія — Канада, ЗША — Чэхія, Фінляндыя — Швейцарыя.

2
а ф ь л А / Адказаць
15.05.2018 / 23:52
Поздравляем! Молодцы. 
4
Юоась Беларус / Адказаць
15.05.2018 / 23:54
Беларускі кахей накрыўся. Вангую: скора накрыюцца ботфул, вырабы і скрэперэндум.
0
Б. ЛАРУС / Адказаць
16.05.2018 / 00:09
ОСКАР. ТЫ БЫЛ ПРАВ! ТВОИ ХЛОПЦЫ - МУЖИКИ!
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру