16.05.2018 / 10:40

Расіяне зноў лічаць Беларусь найбольш прыязнай краінай 20

Расійскі фонд грамадскай думкі апублікаваў вынікі апытання аб партнёрах Расіі. Рэспандэнтам прапаноўвалі адказаць на пытанне: «З якімі з гэтых краін, на вашу думку, у Расіі цяпер найбольш блізкія, сяброўскія адносіны?» І першае месца ў перавагах расіян зноў заняла Беларусь.

59% рэспандэнтаў лічыць, што менавіта наша краіна мае з Расіяй цяпер найбольш блізкія і сяброўскія адносіны. У 2017 годзе з першай пазіцыі Беларусь ссунуў Кітай (Беларусь была лідарам у 2014-2016 гадах), але па выніках апытання у 2018 годзе Беларусь зноў названа найбольш прыязнай краінай.

Далей расіяне з вялікім адставаннем адзначылі сярод самых прыязных Казахстан (40%) і Турцыю (26%). Украіна ў гэтым спісе з 1% ідзе на 16-м месцы, а ў спісе краін з самымі дрэннымі адносінамі з Расіяй ідзе другой пасля ЗША.

Такія вынікі не толькі сведчаць аб прапагандзе ў расійскай медыяпрасторы, яны адлюстроўваюць і досыць устойлівыя стэрэатыпы ў масавай свядомасці, пішуць «Ведомості».

Уяўленне, што ёсць добры народ, які апамятаецца і вернецца да Расіі, застаецца ў расіян адносна Беларусі — у адрозненне ад Украіны Беларусь не падкрэслівае, што хоча адарвацца ад Расіі і стаць бліжэй да Еўропы; ва Украіне паскорана фармуецца новая ідэнтычнасць з апорай на нацыянальны рух і заменай савецкіх сімвалаў,

а ў беларускай версіі гісторыі ёсць месца і савецкаму перыяду, а ўсе канфлікты Масквы і Мінска не выносяцца на публіку,

лічыць расійскае выданне.

ММ

43
Край / Адказаць
16.05.2018 / 10:50
І дзякуй богу.
3
Ytu / Адказаць
16.05.2018 / 11:01
От любви до ненависти... Спросите, Украинцы знают...
1
Шос!!! / Адказаць
16.05.2018 / 11:11
Ну все зависит сколько лаве забашляют за любоу а без лаве нам и Арменцы братья а если еще и денюжкой паманят то роисия вообще врагом может стать )))
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру