Здарэнне адбылося вечарам у аўторак у тралейбусе на прыпынку «Універмаг» у Гомелі. Пры затрыманні 24-гадовы злачынца параніў нажом трох супрацоўнікаў міліцыі.

Трое супрацоўнікаў праваахоўных органаў у цывільным у тралейбусе №20 паспрабавалі затрымаць мужчыну, які раней збег з калоніі, дзе адбываў тэрмін паводле «наркатычнага» артыкула. Падазраваны быў узброены нажом і аказаў актыўны супраціў. Міліцыянты, якія бралі ўдзел у інцыдэнце, атрымалі сур'ёзныя раненні ног, а злачынец збег. Па Гомелі быў абвешчаны план «Перахоп».

Мужчына паспрабаваў уцячы ад пераследу і накіраваўся ў бок парку. Дабраўшыся да Сожа, скокнуў у раку. Даплыў да супрацьлеглага берага з боку Навабеліцы і, не выходзячы з вады, пачаў спуск да Бухты капітанаў. Але збегчы не ўдалося: каля пятай раніцы яго «падстрэлілі і затрымалі».

Міліцыянтаў з сур'ёзнымі нажавымі раненнямі і нападніка з кулявым раненнем шпіталізавалі.

Малады чалавек знаходзіўся ў вышуку. У красавіку мінулага года ён быў асуджаны на тры гады за незаконны абарот наркатычных сродкаў і хуліганства, паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?