16.05.2018 / 09:34

Маршрутка ў Мастоўскім раёне пры абгоне збіла скутарыста

Аварыя адбылася днём 15 мая на 31-м кіламетры аўтадарогі Гродна — Ружаны — Івацэвічы. Кіроўца мікрааўтобуса 1974 года нараджэння вырашыў абагнаць на пазначаным перакрыжаванні скутар «Хорс».

Кіроўца скутара ў гэты час збочваў налева да вёскі Камянчаны. Сутыкнення пазбегнуць не ўдалося. 67-гадовы скутарыст атрымаў пераломы рэбраў, шматлікія раны галавы, левага калена і лакця.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру