16.05.2018 / 10:06

Вавёркі схавалі пад капотам больш за 20 кілаграмаў шышак ФОТАФАКТ 2

Амерыканец Кэлі Мур з штата Мічыган заўважыў па дарозе на працу, што яго машына пачала выдаваць дзіўны шум. Адкрыўшы капот, ён убачыў дзясяткі шышак. Па падліках, іх агульная вага склала 23 кілаграмы, піша Mlive.com.

Мужчына і яго прыяцель упэўненыя, што шышкі апынуліся ў машыне дзякуючы вавёркам, бо месца пад капотам надзвычай «зручнае і цёплае, шмат запасаў ежы. Даволі практычна, пакуль тваё гняздо не з'едзе».

Паводле слоў Кэлі Мура, ён набыў аўтамабіль нядаўна, але пры пакупцы пад капотам нічога не было. З-за высокай тэмпературы некаторыя шышкі разбухлі. Таму мужчына выдаткаваў 45 хвілін, каб ачысціць машыну.

0
Ксенія / Адказаць
17.05.2018 / 18:47
А вавёркі ўсё ж такі не дурныя тварынкі.
0
Siarzhuk / Адказаць
17.05.2018 / 20:45
Заўважыў, вавёркі як і крумкачы. Дасі маленькі кавалачак - з'есьць адразу, вялікі - прыхавае.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру