Выканаўца галоўных роляў у серыяле «Шэрлак» і фільме «Гульня ў імітацыю» Бенядзікт Камбербэтч адмовіўся здымацца ў кіно, бо яго ганарар быў большы, чым яго партнёркі па здымачнай пляцоўцы.

Пра гэта паведамляе Radio Times.

«Роўная плата і месца за сталом з'яўляюцца цэнтральнымі прынцыпамі фемінізму», — заявіў Камбербэтч.

Таксама ён распавёў, што ганарыцца тым, што яго прадзюсарская кампанія SunnyMarch пачне выпускаць больш кінастужак з жанчынамі ў галоўных ролях.

«Наш наступны праект — гэта жаночая гісторыя, расказаная з жаночага пункту гледжання. У цэнтры сюжэту — мацярынства падчас экалагічнай катастрофы», — падзяліўся планамі Камбербэтч.

У Беларусі гендарны дысбаланс аплаты працы таксама захоўваецца: жанчыны атрымліваюць 75% ад заробкаў мужчын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0