На пасяджэнні 17 мая дэпутаты Палаты прадстаўнікоў разгледзяць дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі №1 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва». Гэтым дэкрэтам уносяцца змены ў сумна вядомы дэкрэт №3 ад 2 красавіка 2015 года «Аб папярэджанні сацыяльнага дармаедства», з’яўленне якога прывяло да шматлікіх акцый пратэсту вясной 2017 года, паведамляе Еўрарадыё.

Ужо вядома, што дэкрэт №1, яшчэ не ўхвалены дэпутатамі парламента, пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2019 года. Паводле яго, збор з «незадзейнічаных у эканоміцы» беларусаў, якія не бяруць удзелу ў «фінансаванні дзяржрасходаў», адменены, але плаціць ім усё ж давядзецца. Напрыклад, «дармаеды» мусяць на 100% аплачваць ацяпленне.

Апроч дэкрэта №1, 17 траўня дэпутаты разгледзяць у першым чытанні законапраект «Аб унясенні змен і дапаўненняў у некаторыя законы па пытанні прававога рэгулявання жыллёвых адносін».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0