9 мая ў Наваполацку міліцыянты завіталі да мясцовага жыхара.
Міліцыю выклікалі мінакі, якія паведамілі, што нейкі мужчына распрануўся, абматаў галаву шторай і выйшаў на свой балкон, які знаходзіцца на першым паверсе,
паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».
Мужчына быў п’яны. Ён растлумачыў супрацоўнікам унутраных органаў, што даўно адчуваў жаданне здзейсніць падобны ўчынак, а цяпер, выпіўшы для адвагі, вырашыў прадэманстраваць староннім сваё аголенае цела.
У выніку на навапалачаніна завялі крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства».