Сёння на МКАД у раёне перасячэння з праспектам Пераможцаў адбылася сур’ёзная аварыя. Вадзіцелі, якія праязджалі побач, маглі ўбачыць пакручаны аўтамабіль, машыны ДАІ і «хуткай», паведамляе Народная воля.
Як паведамілі ў ДАІ Цэнтральнага раёна Мінска, «Опель» перастройваўся ў іншую паласу і сутыкнуўся з «Фордам», які рухаўся ў спадарожным накірунку. Пасля гэтага «Опель» вынесла за межы праезнай часткі, і машына ўрэзалася ў асвятляльную мачту. У выніку аўтамабіль практычна сплюшчыла з таго боку, дзе знаходзіўся вадзіцель. На шчасце, той застаўся жывы.
Вядома, што 36-гадовы мужчына, які знаходзіўся за рулём «Опеля», шпіталізаваны з пераломамі абедзвюх галёнак і чэрапна-мазгавой траўмай.