16.05.2018 / 13:15

Курс еўра ўпаў ужо да 2,37 беларускага рубля

Курс еўра працягвае зніжацца. Сёння на таргах у Мінску ён патаннеў на 0,0142 да 2,3704.

Даляр вырас на 0,0027 да 2,0031 беларускага.

Суадносіны даляр/еўра складаюць 1,18.

Расійскі рубель знізіўся сёння на 0,0198 да 3,2122 беларускага за 100 адзінак.

На 1 студзеня курс даляра складаў 1,9727 беларускага, еўра — 2,3553.

Максімальнае значэнне курс дасягнуў на таргах 11 красавіка: даляр тады вырас да 2,0698 беларускага, еўра — да 2,5580 рубля.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру