У Ерэване дэманстрацыя каля гарадской мэрыі прывяла да таго, што актывісты ўварваліся ў будынак і паспрабавалі прабіцца да кабінета кіраўніка адміністрацыі Тарона Маргарана. Людзі запатрабавалі яго неадкладнай адстаўкі.

Супакоіць актывістаў паспрабаваў намеснік мэра Давід Аганян, аднак дэманстранты заявілі, што хочуць размаўляць асабіста з Маргаранам, што прадстаўляе Рэспубліканскую партыю Арменіі.

Падставай для інцыдэнту стала сітуацыя вакол парку 2800-годдзя Ерэвана. Улады пачалі там рамонтныя работы і паставілі агароджы. Аднак у сацыяльных сетках сталі распаўсюджвацца паведамленні аб тым, што ў парку ідзе масавая высечка дрэў. Актывісты знеслі плот, пасля чаго высветлілася, што падставы для гэтых паведамленняў былі.

Начальнік экалагічнага ўпраўлення мэрыі Авет Марцірасян паспрабаваў растлумачыць, што секлі там у асноўным вербы, а таксама сухія дрэвы. Ён заяўляў актывістам, што ў рамках праграмы добраўпарадкавання ў парку высадзяць значна больш прыдатныя для горада акацыі. Аднак людзі з ім не пагадзіліся і пайшлі да мэрыі. Прычым некаторыя з іх адправіліся туды са стваламі ссечаных дрэў, паведамляе выданне PanArmenian.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?