Прафесар Міхаіл Кавалёў, які кіраваў эканамічным факультэтам БДУ 19 гадоў, пакідае гэтую пасаду, піша Tut.by.
«З 16 мая Міхаіл Міхайлавіч знаходзіцца ў адпачынку», - паведамілі на эканамічным факультэце. І дадалі, што пасля адпачынку ён не вернецца да сваіх абавязкаў.
У прэс-службе БДУ патлумачылі, што Міхаіл Кавалёў з эканамічнага факультэта не сыходзіць — застаецца на пасадзе прафесара кафедры, якую ён узначальваў.
— Міхаіл Кавалёў па ўласным жаданні напісаў заяву аб пераводзе з пасады дэкана эканамічнага факультэта на пасаду прафесара кафедры аналітычнай эканомікі і эканаметрыкі эканамічнага факультэта.
Кандыдатура новага дэкана пакуль не вызначана, сказалі ў прэс-службе. Цяпер яго абавязкі выконвае намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Ганна Каралёва.