16.05.2018 / 15:20

Двое Севярынцаў, Арлоў, Аксак, Бахарэвіч: апублікаваны спіс намінантаў на «Кнігу года»

На сайце прэміі «Кніга году» апублікаваны сьпіс з 54 кніг-намінантаў, а таксама сьпіс сябраў журы, што галасуюць за найлепшую кнігу. Сёлета да вялікага журы далучыліся 100 літаратараў і літаратарак, паведамляе Радыё Свабода.

Канчатковыя вынікі зьявяцца 31 траўня на сайце kniha. by. Пераможца атрымае прыз у памеры 1000 эўра ў эквіваленце па курсе Нацбанка. Прэмія прысуджаецца адной найлепшай кнізе, выдадзенай у 2017 годзе ў жанрах мастацкая проза, паэзія, эсэістыка, нон-фікшн.

Кнігі, якія згадваліся найчасьцей:

  • Валянціна Аксак. Завінены рай. (Мінск: Галіяфы)
  • Міхал Анемпадыстаў. Колер Беларусі. (Вільня: Логвінаў)
  • Уладзімір Арлоў. Танцы над горадам. (Вільня: Логвінаў)
  • Альгерд Бахарэвіч. Сабакі Эўропы. (Вільня: Логвінаў)
  • Антон Францішак Брыль. Цмачанка. (Менск: А. М. Янушкевіч)
  • Вальжына Морт. Эпідэмія ружаў. (Вільня: Логвінаў)
  • Ганна Севярынец. Дзень святога Патрыка. (Менск: Рэгістр)
  • Павел Севярынец. Беларусалім. Золак. (Дніпро: Середняк Т. К.)
  • Анка Упала. На засьнежаны востраў. (Менск: Янушкевіч)

Прэмія «Кніга году» была заснавана Беларускім ПЭН-цэнтрам у 2015 годзе.

Папярэднія пераможцы: Альгерд Бахарэвіч з кнігай «Дзеці Аліндаркі», Антон Рудак з кнігай «Верхні горад», Вольга Гапеева з кнігай «Сумны суп» і Людміла Рублеўская з кнігай «Авантуры студыёзуса Вырвіча». У 2015 годзе ў намінацыі «Дзіцячая літаратура» перамог Андрэй Хадановіч з кнігай «Нататкі таткі», летась — Наста Кудасава з кнігай «Маё невымаўля».

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру