16.05.2018 / 17:28

Лорэл або Яні: гукавая ілюзія заблытала карыстальнікаў інтэрнэту АЎДЫЯ а што чуеце вы? 16

Карыстальнікі сацсетак ніяк не могуць дамовіцца аб тым, што ж менавіта гучыць на гэтым запісы. Адным здаецца, што голас прамаўляе «Лорэл», іншым чуецца «Яні». Некаторыя пры неаднаразовых праслухоўваннях чуюць спачатку адно, а потым іншае.

Сутнасць ілюзіі складаецца ў частаце гуку. Акустычная інфармацыя, якая прымушае людзей чуць «Яні» мае больш высокую частату, чым тая, што прымушае чуць «Лорэл».

У некаторых выпадках карыстальнікі могуць пачуць той ці іншы варыянт толькі з-за асаблівасцяў сваёй апаратуры — навушнікаў або гукавой карты камп'ютара.

Акрамя таго, дарослыя людзі з часам губляюць адчувальнасць да высокіх частот, таму могуць пачуць толькі Лорэл. У той жа час дзеці чуюць усе частоты, таму ім можа здавацца, што ў запісе вымаўляецца Яні.

Людзі, якія ўлоўліваюць і высокія і нізкія частоты аднолькава, будуць перыядычна чуць абодва варыянты.

Шмат каму гэтая ілюзія нагадала фатаграфію сукенкі, якая распаўсюдзілася ў інтэрнэце ў 2015 годзе і таксама выклікала спрэчкі. Карыстальнікі падзяліліся на тых, хто бачыў яе сіне-чорнай ці бела-залатой.

9
robber09 / Адказаць
16.05.2018 / 17:41
Чую Лорэл,  хоць ты мяне трэсні!.. Дзіценка свайго паклікаў, тая ж сітуацыя.. Ну дзе там Яні? якія такія высокія частоты?
1
ўантуфры / Адказаць
16.05.2018 / 17:45
Я чую "еры".
6
Natallia / Адказаць
16.05.2018 / 17:50
Yanny
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру