16.05.2018 / 20:34

П'яны кіроўца з Польшчы спрабаваў трапіць у Беларусь у аб'езд пунктаў пропуску 1

П'яны грамадзянін Польшчы спрабаваў уехаць у Беларусь на легкавой машыне ў аб'езд пунктаў пропуску праз ўчастак зялёнай мяжы, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

У 500 метрах ад мяжы група выявіла аўтамабіль Opel з 45-гадовым п'яным палякам ўнутры. Выразных тлумачэнняў свайму ўчынку ён даць не змог.

У дачыненні да затрыманага распачата крымінальная справа па ч.1 ст.371 КК (наўмыснае незаконнае парушэнне дзяржаўнай мяжы на механічным транспартным сродку).

0
Андрей / Адказаць
17.05.2018 / 15:18
Абураюся, паняць i прабачыць....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру