16.05.2018 / 20:49

Беларускія традыцыі: марцовае піва і мужчынскі спеў ВІДЭА 20

Некалі беларускія мужчыны спявалі пры касьбе, а цяпер — пры піве.

Праграма «Вяскоўцы» тэлеканала «Белсат» працягвае сваё падарожжа па беларускіх селішчах і даведваецца шмат новага пра жыццё сучасных жыхароў Беларусі.

Спачатку вядоўцу праграмы Віктара Шукеловіча падабралі на дарозе два каларытныя мужчыны з вёскі Пяршаі Валожынскага раёну. Яны падвезлі Віктара на мотаблоку па дарозе, якой некалі ездзіў граф Тышкевіч,

распавёўшы пры нагодзе пра вясковае жыццё. Адзін з пяршайцаў падзяліўся, чаму на вёсцы жанчынам жывецца цяжэй, ці шкадуе ён сваю жонку і паводле якой сістэмы дапамагае ёй па гаспадарцы.

Віктар даведаўся таксама, як граф Тышкевіч ставіўся да працаўнікоў і якія выдаваў ім прэміі. У Пяршаях патлумачылі, чым было слаўнае селішча, адкуль яно ўзяло сваю назву і чаму сюды прыязджалі жыхары Балтыйскага ўзбярэжжа?

Пазней вядоўца трапіў на піўную вечарыну ў вёску Энергія Пухавіцкага раёну.

Там Віктара ды іншых гасцей свежым хмельным напоем уласнага прыгатавання частаваў спадар Васіль Прымака, прыхільнік і знаўца даўнейшых беларускіх традыцыяў. Між іншым ён расказаў Віктару, ці беларусы надавалі назву свайму піву, хто ўмеў яго гатаваць на вёсцы і якое значэнне меў у даўнейшыя часы хмель.

Віктару таксама карцела даведацца, ці беларусы колісь адмыслова ладзілі піўныя вечарынкі і чаму цяпер хлопцы збіраюцца самі, без дзяўчат?

Вядоўцу распавялі, што і раней былі моманты, калі разам, у адной грамадзе, спявалі выключна мужчыны. Што гэта былі за сітуацыі і якія ёсць народныя прымаўкі, дзе згадваецца піва?

Вядома, не абышлося за бяседным сталом і без показак, песняў, прапановы зладзіць бойку і, канешне ж, невялікай спрэчкі. А што ж выклікала рознагалоссе на імпрэзе ў Энергіі, — глядзіце ў новым выданні праграмы «Вяскоўцы».

Ранейшыя выданні праграмы даступныя на YouTube-канале «Белсат без палітыкі».

9
Задрали / Адказаць
16.05.2018 / 21:05
Может для начала определились бы потомками кого явлются, прежде чем о традициях говорить?Какие могут быть передники и ручники на голове с нижними рубахами у мужчин у потомков рыцарей ВКЛ? Ходили по дому и двору может и в нижнем белье, как в трусах, но в люди так шли и не на праздник.Климат был не тот, чтобы в нижнем белье по улице ходить.Нижняя рубаха могла быть орнаментами быть вышита, как и женская ночная рубаха и нижнее белье, Как нательный крест под одеждой носят, так и вышивку с оберегами на нижнем белье под верхней одеждой. Какие то идиоты выкопали каких то забитых крестьян и выдают это за народную одежду, чтобы народ был более стыдобным и можно было об него ноги вытирать даже в 21 веке, Пусть бы ещё шкуру мамонта взяли в качестве народной одежды, коль в пещерах тоже жили
2
хамса / Адказаць
16.05.2018 / 22:06
зачасціў ваш хлопец да півавара)
>чаму цяпер хлопцы збіраюцца самі, без дзяўчат?
чаму без дзяўчат? я сябе за сталом.. дакладней нават на стале) дык пабачыла.. у кубку гаспадара.. я ж рыбка) гэта нехта не бачыць сябе ні ў камяні, ні ў дрэве.. а я бачу) бо ўсюды бачу жыццё і душу
2
хамса / Адказаць
16.05.2018 / 22:09
'ужо, мусіць, акрамя маёй нейлепшай няма нікога'
інцярэсный мужчына.. і жэну вунь як любіць.. і історыю знаіць)
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру