16.05.2018 / 21:46

У Касцюковіцкім раёне пенсіянер пайшоў у госці да суседа і загінуў праз бярозу, якая ўпала 2

У вёсцы Фролаўка Касцюковіцкага раёна 62-гадовы пенсіянер вырашыў наведаць суседа, адкрыў брамку, увайшоў у двор, дзе на яго раптам павалілася бяроза. Гаспадар падворка выклікаў брыгаду хуткай, але, на жаль, выратаваць пацярпелага медыкі, як ні стараліся, не змаглі. Праз пару гадзін той сканаў у лякарні, паведамляе sb.by.

39-гадовы ўладальнік дома ў той дзень быў у кампаніі земляка, 48-гадовага жыхара гэтай самай вёскі. Мужчыны трохі выпілі, а потым вырашылі папрацаваць. Гаспадар паскардзіўся госцю на бярозу, якую даўно пара выкарчаваць. І яны ўдваіх вырашылі спілаваць дрэва. Вось толькі не разлічылі, куды яно, падпілаванае, упадзе. Думалі — у адзін бок, а аказалася — павалілася ў процілеглы. І па збегу акалічнасцей — на вяскоўца, які ў гэты час зайшоў у двор суседа. Па факце гібелі чалавека распачата крымінальная справа па артыкуле «Прычыненне смерці па неасцярожнасці».

2
Казік / Адказаць
16.05.2018 / 22:42
Геніяльны артыкул. Можна яшчэ дадаць "Прычыненне смерці па незалежных ад злачынцы абставінах", "Прычыненне шкоды маёмасці касым позіркам", "Знаходжанне паблізу месца злачынства, у выпадку, калі непасрэдны выканаўца збег", "Саўдзел у злачынстве шляхам знаёмства з выканаўцам"
1
Anarkisto / Адказаць
17.05.2018 / 10:48
Казік
Дурнi незнаёмыя з тэхнiкай бяспекi мусяць адказваць за свае учынкi. Хаця на вёсцы (а часьцяком i у горадзе) такiя выпадкi cустракаюцца спрэс, але большасьцi зь iх можна пазьбегнуць. У любым выпадку мусiць быць адчыненая справа, бо у вёсцы часьцяком можна iнсынiраваць няшчасны выпадак i нiхто асаблiва не разбiраецца
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру