16.05.2018 / 22:18

Украінскі экспарт у Польшчу амаль дагнаў Расію 4

У першым квартале 2018 экспарт украінскіх тавараў вырас на 10,3%, дасягнуўшы $11,4 мільярда. Адначасова імпарт тавараў ва Украіну вырас на 13,2%, склаўшы $12,6 мільярда.

Пры гэтым экспарт у краіны ЕС вырас на 27,4% — да $5,07 мільярда.

Найбуйнейшым рынкам збыту ўкраінскіх тавараў застаецца Расія — у першым квартале туды было экспартавана тавараў на $853 мільёна. Зрэшты, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года экспарт у Расію ўпаў на 7,6%.

Як вынік — экспарт у Польшчу, які вырас на 31,7%, амаль «дагнаў» паказчык экспарту ў Расію. У Польшчу было экспартавана тавараў на суму $816,2 мільёна.

2
Белабандэравец / Адказаць
17.05.2018 / 02:38
Красавы!
Тем более это радует на фоне вчера исторического прихода к власти в Главном органе в Беларуси - в Представительстве ООН - полячки как зёмы нашего Вице-настоятеля-президента. Дпя РБ Польша всегда была окном в Европу с ЕС и НАТО, исторический визит которой вчера завершился. Ну а Патриарх-Президент наш на четверть хохол. Жаль, что не цыган. Они не болеют на "головка бо-бо" - ни одного там не встретишь, чего никак не скажешь о СИЗО...
2
сік / Адказаць
17.05.2018 / 08:26
Толькі дурны невуч бедзе ціўкаць, што без Расеі нельга жыць. Збяднеўшая нафта-капальная імперыя светавых злыдняў - ненадзейны партнэр.
0
Anarkisto / Адказаць
17.05.2018 / 13:14
А калi палiчыць экспарт у краiны ЭЗ, то ён дауно удо у разы перабольшвае экспарт у РФ цi эуразiйскi зьвяз (як ён там завецца афiцыйна)
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру