16.05.2018 / 22:58

У Аўстраліі прадставілі самы вялікі ў свеце 3D-прынтар 2

Аўстралійская Titomic прадставіла самы вялікі ў свеце 3D-прынтар, які можа вырабляць металічныя вырабы.

Па памерах прынтар параўнальны з аўтобусам, з яго дапамогай можна вырабіць, напрыклад, дзевяціметровыя дэталі крыла самалёта. Акрамя таго, гэты прынтар працуе вельмі хутка, напрыклад, ён дазваляе вырабіць веласіпедную раму ўсяго за 25 хвілін.

З аўстралійцамі збіраецца супрацоўнічаць італьянская суднабудаўнічая кампанія Fincantieri, з дапамогай 3D-прынтара яна хоча вырабляць дэталі для марскіх судоў.

3D-друк можа забяспечыць экспанентны рост хуткасці вытворчасці. Напрыклад, ён дазволіць амерыканскім вытворцам ровараў, якія пераносяць вытворчасць у рэгіёны з таннай працоўнай сілай, вярнуцца да мясцовай вытворчасці. Па словах дырэктара кампаніі, адзін такі прынтар выконвае працу 50 чалавек.

0
Серж / Адказаць
17.05.2018 / 07:28
Китайцы останутся за бортом
0
ро / Адказаць
18.05.2018 / 13:41
 велосипеды на принтерах, а наши менегеры загубили завод
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру