15 мая ў Светлагорску ў чацвёртай школе адбылося надзвычайнае здарэнне. Паводле інфармацыі Светлагорскага РАУС, 11-гадовы хлопчык, вучань пятага класа, выскачыў з акна другога паверха. Гэта адбылося ў першай палове дня, піша «Ранак»

Яго даставілі ў бальніцу, дзе ў яго дыягнаставалі пералом абедзвюх ступняў. Паводле інфармацыі медыкаў, абыйшлося без траўмаў унутраных органаў, што часта бывае пры падзенні з вышыні. Зараз стан хлопчыка ацэньваецца як здавальняючы.

Чаму школьнік выскачыў з акна, разбіраюцца супрацоўнікі міліцыі. Праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0