У Івацэвіцкім раёне пад коламі фуры загінуў пешаход. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Смяротны наезд адбыўся 17 мая, у 01.00. Паводле папярэдняй інфармацыі, 56-гадовы кіроўца фуры Iveco ехаў па трасе М1 Брэст — Мінск — мяжа РФ у кірунку сталіцы. На 138-м кіламетры дарогі ён здзейсніў наезд на 52-гадовага жыхара Ліды (Гродзенская вобласць), які ішоў па цэнтры праезнай часткі ў спадарожным кірунку.

У выніку ДТЗ пешаход ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. Святлоадбіўнымі элементамі ён пазначаны не быў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0