17.05.2018 / 09:57

Літва прэтэндуе на правядзенне чэмпіянату па хакеі ў дывізіёне 1A 1

Хакейная асацыяцыя Літвы падала заяўку на правядзенне чэмпіянату свету-2019 у дывізіёне 1А. Акрамя літоўцаў, на правядзенне чэмпіянату прэтэндуюць Казахстан і Славенія, паведамляе belarushockey.by.

У красавіку гэтага года Літва прымала чэмпіянат свету ў дывізіёне 1В, пераможцам якога сталі гаспадары лёду і заваявалі пуцёўку на павышэнне ў 1А. Усе матчы чэмпіянату прайшлі ў Каўнасе ў «Жальгірыс-Арэне», якая разлічана на 15 тысяч гледачоў.

Зборная Беларусі на ЧС-2018 вылецела з эліты і наступны чэмпіянат свету правядзе менавіта ў групе 1А.

2
Пануры / Адказаць
17.05.2018 / 16:15
а дзе яны  возьмуць cучасныя лядовыя палацы? У i х хiба два старых - у Вiльне i Электранаi
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру