Кампанія YouTube абвясціла пра запуск новага стрымінгавага музычнага сэрвісу YouTube Music. Пра гэта гаворыцца ў блогу кампаніі.
Нароўні з новым плэерам для браўзернай версіі YouTube выпусціць таксама асобны дадатак. У дадатак музычных рэлізаў кампанія абяцае доступ да рэміксаў, кавер-версій і канцэртнай дзейнасці.
Бясплатная версія YouTube Music будзе суправаджацца рэкламай. Версія без рэкламы будзе каштаваць $ 9,99 штомесяц. Сэрвіс стане даступным для ўсіх карыстальнікаў усіх краін 22 мая.
Пры гэтым у кампаніі адзначылі, што існуючы сэрвіс Google Play Music працягне працаваць.
0
0
0
0
0
0