17.05.2018 / 11:12

Крама, якая адмовілася ўзяць на працу беларускамоўнага хлопца, просіць прабачэння 17

Кіраўніцтва кампаніі «Спорт Ф’южн» папрасіла прабачэння «за ганебныя паводзіны і недастатковую кампетэнтнасць свайго супрацоўніка, які перавысіў свае службовыя паўнамоцтвы».

У лісце ТАА «Спорт Ф'южн» адзначаецца, што працаўнік будзе прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Карыстальнік Twitter'а @bawola_glowa (Jahor Tubielievič) апублікаваў у сваім акаўнце скрыншоты размовы з прадстаўніком крамы «Adidas», што месціцца ў ГЦ «Корона-Замок». З іх вынікае, што хлопца не возьмуць на працу, бо той размаўляе па-беларуску.

    «Я не адмаўляўся размаўляць з пакупнікамі па-расейску. Пра гэта ніхто і не пытаўся», — удакладніў у размове з Belsat.eu Jahor Tubielievič.

    Кіраўнік рознічнага гандлю афіцыйнага прадстаўніка «Adidas» і «Reebok» у Беларусі паведаміў Belsat.eu, што рашэнне не прымаць на працу беларускамоўных не з'яўляецца афіцыйнаю пазіцыяй кампаніі.

    15 траўня юрыст, грамадскі актывіст і ініцыятар кампаніі «Справаводзтва па-беларуску!» Ігар Случак напісаў у Менгарвыканкам скаргу на прадстаўніка крамы «Adidas». Паводле юрыста, такія дзеянні працадаўцы могуць парушаць артыку 9.22 «Парушэнне заканадаўства аб мовах» Адміністрацыйнага кодэкса, ствараючы «перашкоду і абмежаванне ў карыстанні дзяржаўнай мовай». Ігар Случак просіць прыцягнуць прадстаўніка крамы да адміністрацыйнай адказнасці.

    16 траўня стала вядома пра яшчэ адзін выпадак некампетэнтнасці працаўнікоў, якія працуюць у сетцы крамаў «Adidas-Reebok». Гэтым разам кліенту, які замовіў сабе абутак, сказалі, што ў краме па вул. Максіма Багдановіча ў Менску ёсць ягоны памер (кліент думаў, што гаворка ідзе пра «еўрапейскі стандарт» памераў). На месцы высветлілася, што гаворка ішла пра «расейскую» сістэму памераў. На абурэнне кліента прадстаўнік крамы адрэагаваў фразай: «мы ж не ў Еўропе».

    7
    Ок / Адказаць
    17.05.2018 / 11:20
    Лично я в этот магазин ни ногой. Асабіста я у гэты магазін ні нагой.
    3
    Генэрал Голад / Адказаць
    17.05.2018 / 11:23
    Русский размер... ))) Якія ж доўбні!
     "А над Россиею, а над Россиею такая ветреная мгла - не видно месяца..."
     рок-гурт "Инструкция по выживанию"
    4
    Лютабор / Адказаць
    17.05.2018 / 11:44
    Фігасе! А что есть какая-то российская система размеров?! Какое-то россиянское ноу-хау? Знаю за советскую размерную сетку. Про "русский размер" слыхал только то, что это вроде музыкальный коллектив такой был. Что касается "мы же не в Европе" - а хде мы, ёпрст? В Азии? Или может в России? Понабирают по объявлению, потом мучайся с ними!
    Паказаць усе каментары/ 17 /
    Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру