Адбылося ўсё яшчэ 22 красавіка, паведамляюць «Светлагорскія навіны».

31-гадовая жанчына і 35-гадовы мужчына не былі ў афіцыйным шлюбе, але жылі разам на працягу 6 гадоў. Пакуль малады чалавек ездзіў на заробкі ў Мінск, дзяўчына займалася побытам у іх светлагорскай хаце.

Аднойчы мужчына прыехаў дадому раней, чым планаваў. Ён заспеў на кухні сваю дзяўчыну разам з незнаёмым хлопцам. Не патрабуючы тлумачэнняў, мужчына прыняў хлопца за каханка.

Нарастаў канфлікт. І калі незнаёмы малады чалавек рэціраваўся, мужчына пачаў збіваць сужыцельку. Праз нейкі час ён звязаўся з сяброўкай жанчыны, а тая, у сваю чаргу, выклікала хуткую дапамогу. На наступны дзень пацярпелая памерла ў рэанімацыі.

Цяпер светлагорцу пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?