17.05.2018 / 13:24

У Мінску зрабілі марожанае ў выглядзе футбольнага мяча ФОТАФАКТ 4

minsknews.by

Мінскі холадакамбінат №2 пачаў рабіць да чэмпіянату свету па футболе ў Расіі марожанае ў выглядзе мяча, піша Tut.by.

Марожанае «Мяч Перамогі» выпушчана па замове АТ «Рускае малако». Робіцца яно наступным чынам. Спачатку вафлі ў выглядзе паўсфер выпякаюць, потым запаўняюць пламбірам і рукамі злучаюць у форму мяча. Вага марожанага — 70 грамаў.

Ці з'явіцца новае марожанае на беларускім рынку, пакуль невядома. «Пакуль мы над гэтым пытаннем не думалі, але калі будуць пажаданні нашых сетак, мы гатовыя», — мяркуе кіраўнік холадакамбіната №2 Аляксандр Рубінаў.

1
Шос!!! / Адказаць
17.05.2018 / 15:59
По виду в полне интересное хоть совдеповщиной не отдает..
0
Праграміст / Адказаць
17.05.2018 / 18:43
Белы полюс лепш! Там пакунак беларускамоўны і самое марозіва смачнае!
0
Выше мыши / Адказаць
17.05.2018 / 21:36
У мороженом МХК #2 есть антислеживающий реагент Е536
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру