17.05.2018 / 13:36

П’яны паляк на Opel прарваўся праз польска-беларускую мяжу 10

Паляк за рулём Opel Zafira пратараніў браму на мяжы і на вялікай хуткасці паехаў далей у Беларусь. Яго затрымалі беларускія пагранічнікі каля 500 м ад мяжы, расказала Катажына Здановіч з прэс-службы Падляшскага аддзялення Польскай памежнай службы.

Здарэнне адбылося 15 мая. Каля 19.00 польскага часу ў ваколіцы мястэчка Ялоўка камеры польскіх памежнікаў зафіксавалі аўто, якое пратараніла закрытую браму на выездзе з Польшчы. Гэта ўчастак мяжы непадалёку ад Белавежскай пушчы, дарога, перасечаная мяжой, далей ідзе ў кірунку райцэнтра Свіслач.

Мужчына праехаў уздоўж мяжы каля 10 км, але не аддаляўся ад яе больш чым на 500 м. Па інфармацыі беларускіх памежнікаў, у затрыманага мужчыны не было пры сабе ніякіх дакументаў, ён быў п’яны. Выразна растлумачыць свой учынак ён не змог

1
Кун / Адказаць
17.05.2018 / 13:42
А вы говорите европейцы не хотят в Беларусь
11
б-ч-б-ч / Адказаць
17.05.2018 / 13:51
Пьяны поляк хуже татарина.
22
Белабандэравец / Адказаць
17.05.2018 / 14:04
Красава! Полкило проехал! Не был пьян - хрен поймали бы...
Только вот язык наш беден. Новую Голову Представительства ООН в РБ в названии эл.письма назвал полячкой и не полькой - в смысле, что полонизаторша. Как москвича "русского мира" называют москалём. А как назвать этого поляка в смысле ополячивания нас?..
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру