17.05.2018 / 14:23

Паводле кантракта Марадона і брэсцкае «Дынама» праз год могуць разарваць пагадненне 6

Газета La Nacion апублікавала інфармацыю па некаторых пунктах кантракта новага старшыні праўлення брэсцкага «Дынама» Дыега Марадоны.

Па ўмовах пагаднення, менеджар можа запрасіць у клуб яшчэ пяць памочнікаў.

Як паведамлялася раней, пагадненне Марадоны з «Дынама» разлічана на тры гады. Аднак у дамове ёсць пункт, які дазволіць аргенцінцу скасаваць кантракт праз год, калі Марадона не зможа прыстасавацца да жыцця ва ўмовах беларускага клімату пры нізкіх тэмпературах.

«Дыега ўсё ж такі пераязджае з Дубая, дзе плюс 40 градусаў, у клімат, дзе мінус 40. Гэта будзе не так проста», — сказала крыніца газеты.

0
Мікола / Адказаць
17.05.2018 / 14:44
Не, мінус 80... Газета памылілася..
0
Ліцьвін / Адказаць
17.05.2018 / 15:00
Ну ня трэба перабольшваць не бывае ў нас мінус сарака, у нас тут не Магадан і не Сургут дзякуй Богу, бывае часам да -26 падае, па поўначы мінімум да -29 -30, але гэта ўжо нават анамальна, але мінус сарака не бывае.
0
mmm / Адказаць
17.05.2018 / 16:12
Сумняваюся, што ён год працягне...
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру