У кнізе 14 народных казак, упершыню запісаных даследчыкамі ў XIX стагоддзі і пераказаных пісьменнікам Уладзімірам Ягоўдзікам. Большасць казак малавядомыя шырокай публіцы.

Малюнкі да кнігі, створаныя сусветна вядомым беларускім графікам Паўлам Татарнікавым, адзначаны самымі высокімі ўзнагародамі міжнароднай прафесійнай супольнасці.

Кніга выдатна пасуе для хатняга чытання дзецям і ў падарунак. Яна перанясе малых чытачоў у чароўны свет беларускай казкі.

Пытайцеся кнігу беларускіх казак «Залатая шарсцінка, срэбная павуцінка» ў кнігарні «Акадэмкніга» (пр.Незалежнасці, 72).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0