17.05.2018 / 16:28

Спецслужбы Польшчы затрымалі расіянку за распальванне польска-ўкраінскай варожасці 17

У Польшчы затрымалі грамадзянку Расіі Кацярыну Ц., якая абвінавачваецца ва ўдзеле ў гібрыдных дзеяннях супраць Польшчы. Спецаперацыю правялі супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы.

Правакатарка знаходзілася ў краіне з 2013 года. Неўзабаве яе выправодзяць з Польшчы.

Акрамя Кацярыны Ц., яшчэ чатыром асобам забаранілі ўезд у Польшчу. Праваахоўнікі абвінавачваюць ўсіх у распальванні польска-ўкраінскай варожасці, падрыве польскага пункту гледжання на гістарычную палітыку і замене яе на рускую, спрабуючы «кансалідаваць прарасійскія суполкі ў Рэспубліцы Польшча» вакол гэтых пытанняў.

4
88 / Адказаць
17.05.2018 / 16:43
трэба польскім спецслужбам расказаць пра аднаго крэсавяка, што мае польскую картку і топіць за рускі мір...
7
Асока / Адказаць
17.05.2018 / 16:55
Пуцiнская гiбрыдная вайна ý дзеяннi. А колькi такiх " кацярын " у Беларусi?
7
Lisouchyk / Адказаць
17.05.2018 / 17:32
Начинают люди лечить Мир от этой заразы...
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру