17.05.2018 / 17:26

Ужо восем баранавіцкіх сямей хочуць аддаць дзяцей у беларускамоўны першы клас у гімназію, але гэтага мала 28

Дабіцца адкрыцця беларускамоўнага класа спрабавалі бацькі пяці дзяцей. 16 мая ў гімназіі №4 адбыўся бацькоўскі сход, на якім выступіла ініцыятыўная группа. У выніку яшчэ тры сям’і вырашылі навучаць сваіх дзяцей па-беларуску. Але і гэтага мала.

— Дырэктар гімназіі №4 даў нам тыдзень, каб мы сабралі паўнавартасны клас, — распавяла Intex—press, Таццяна Малашчанка, маці адной з будучых першакласнікаў. — Мы спадзяемся, што ў нас атрымаецца адкрыць беларускамоўны клас у цэнтры горада.

Бацькі гатовы ісці на ўступкі: калі ў школе не будзе памяшкання, яны паспрабуюць знайсці месца ў дзіцячым садку.

Калі вы таксама жадаеце навучаць сваіх будучых першакласнікаў па-беларуску, звяртайцеся па тэлефоне +375 29 723-53-60 (Таццяна).

1
Вася / Адказаць
17.05.2018 / 17:42
Мне в 162 школе г. Минска тоже самое сказали. 
22
Бурык / Адказаць
17.05.2018 / 18:12
Самая бязглуздая рэклама "мова=мама", бо і твая мама, дарагі чытач, не размаўляе па-беларуску. Чаму мы вечна хлусім і каму?
3
Тасу / Адказаць
17.05.2018 / 18:23
Вельmі ўсьцешаная вынікаmі ўчорашняй сустрэчы...вось яна СОЛЬ ЗЯMЛІ...але солі не павінна быць зашmат...як прынаmсі й саmой эліты...Задача чынавецтва нашага (не! не нашага! аскепкаў савецкай іmперыі!) - заглушыць цернеm нараджэньне і ўзрастаньне БЕЛАРУСКАЙ ЭЛІТЫ
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру