17.05.2018 / 17:55

Нямецкі веласіпедыст ехаў у Грузію праз Беларусь без пашпарта 5

15 мая за 5 метраў ад беларуска-польскай мяжы брэсцкія памежнікі затрымалі 43-гадовага грамадзяніна Германіі, які перасёк мяжу на ровары. Пры сабе з дакументаў у чужаземца была толькі карта медыцынскага страхавання.

Падчас допыту мужчына растлумачыў, што на ровары накіраваўся ў Грузію павандраваць. Маршрут сабе з Германіі ён праклаў праз Польшчу і Беларусь.

Іншаземец затрыманы да высвятлення асобы.

4
Ян-Севярын Бакей / Адказаць
17.05.2018 / 18:43
Польшчу , значыцца. праехаў -такі без пашпарта?...
Хаця што гэта я - сам , калі быў ў Германіі, на ровары неаднаразова ў суседнюю Галяндыю закатваўся. І што характэрна - ніякі сабака з памежнікам Карацупаю за мною не ганяліся. Зусім іншая ментальнасьць, панове...
0
Эміль / Адказаць
17.05.2018 / 18:54
Ян-Севярын Бакей, там межы толькі на мапах існуюць.
1
Казік / Адказаць
17.05.2018 / 19:03
Ян-Севярын Бакей, якія пашпврты ўнутры шэнгена?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру