17.05.2018 / 18:57

Пяцёра жыхароў Мінскага раёна, якія здзекаваліся з хатняй работніцы, атрымалі тэрміны ў калоніі 5

Суд Мінскага раёна вынес прысуд у дачыненні да пяцярых жыхароў Мінскага раёна, якія вымагалі 650 даляраў у хатняй работніцы, паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблсуда.

52-гадовая пацярпелая неафіцыйна падзарабляла уборкай у дамах. Праз знаёмую да яе па дапамогу звярнулася адна з абвінавачаных. Перад навагоднімі святамі 2016 года сваякі ў чарговы раз запрасілі жанчыну прыбраць у катэджы ў іх прысутнасці.

Сям'я (сямейная пара, бацькі маладой жанчыны і бацька яе мужа) вырашыла інсцэнаваць крадзеж у іх $ 650, якія нібыта ляжалі ў шкарпэтцы на шафе і прапалі пасля ўборкі пакоя. Каля сутак абвінавачаныя прымусова ўтрымлівалі жанчыну, збівалі, пагражаючы у тым ліку яе сям'і, калі яна не верне «скрадзеныя» грошы. Для застрашвання пацярпелую вывезлі на могілкі, вымусілі яе даць «прызнанні» і напісаць распіскі.

Жанчыны — жонка і яе маці — прысуджаныя да 4 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. Мужчынам прызначана пакаранне таксама ў выглядзе пазбаўлення волі — на тэрмін ад 4 да 4 гадоў 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У кожнага з іх канфіскуюць маёмасць.

На карысць пацярпелай спагнана 2 тысячы рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.

0
Шос!!! / Адказаць
17.05.2018 / 19:43
Уроды и быдло!
1
Ганс-Адам II, князь фон унд цу Ліхтэнштэйн, герцаг фон Тр / Адказаць
17.05.2018 / 19:53
Дык цыгане гэта былі ці не цыгане?
0
Дятел / Адказаць
17.05.2018 / 20:23
То что и надо получили правильно. 
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру