17.05.2018 / 19:41

Канада вырвала ў авертайме перамогу ў Расіі — 5:4 45

На чэмпіянаце свету па хакеі сёння праходзяць чвэрцьфіналы.

Reuters.com

Цягам усяго матча ішла ўпартая барацьба: Канада вяла ў ліку, Расія лік зраўнівала — 2:0, 2:2, 3:2, 3:3, 4:4. Лёс гульні быў вырашаны ў авертайме — 5:4.

Канадцы здолелі закінуць у большасці (вызначыўся О'Райлі). Канада — у паўфінале, дзе згуляе з пераможцам пары Фінляндыя — Швейцарыя.

У другім чвэрцьфінале зборная ЗША выйграла ў Чэхіі 3:2.

У 21:15 таксама згуляюць Швецыя — Латвія.

Паўфіналы пройдуць у суботу,фінал — у нядзелю.

Нагадаем, што ў групавым турніры зборная Беларусі прайграла ўсе сем матчаў, заняла апошняе месца і пакінула вышэйшы дывізіён.

8
LMI / Адказаць
17.05.2018 / 19:46
Гы-гы-гы
Усе - мае "сябры" па саўне сеньня сеньня і заўтра, і ў суботу - трохдзенны траур ))))
4
ВДюВе / Адказаць
17.05.2018 / 19:48
Віншую !

3
Дед Мороз / Адказаць
17.05.2018 / 19:50
Канадцы красавцы! Хотя буду болеть за финнов.
Паказаць усе каментары/ 45 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру