17.05.2018 / 21:31

20 мая в Вильнюсе состоится белорусско-литовский поэтический пикник

У якасьці працягу ночы музэяў — абед паэзіі. Узгадваючы супольныя чытаньні, што адбыліся ў Вільні ў 1938 г., запрашаем на беларуска-літоўскі паэтычны пікнік у Вільні!

Месца: Užupio 17A, Вільня, дворык каля касьцёлу Сьв. Барталамея.

Час: 20 мая, 13:30

Адказныя за вершы: паэты Алег Мiнкiн, Андрэй Антонаў, Рычардас Шылейка.

Гарантавана: добрая атмасфера, кава і гарбата.

Не зусiм гарантавана: надвор'е. Калi дожджык будзе ў рамантычным настроi i захоча да нас далучыцца, то месцам сустрэчы будзе кавярня на Зарэччы амаль што насупраць касьцёлу. У гэтым выпадку будзе дадатковая абвестка.

Уваход вольны! Чакаем усіх ахвочых!

Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера